8-(044)-767-09-50

ethno@shop.by

крама беларускіх

этна-тавараў

ГлавнаяПервые итоги работы
Первые итоги работы

Дарагія сябры.
 
Завяршыўся першы квартал існавання нашага праекта. Выплачаны першыя падаткі. Прыйшлося падвесці і першыя вынікі. Хацелася б падзякаваць усім, хто падтрымаў ETHNO.SHOP.BY сваімі пакупкамі і прадукцыяй. Многія не верылі ў тое, што падобны інтэрнэт-праект можа быць акупным. Тым больш маючы такі абмежаваны стартавы асартымент тавараў. Наш аб'ём продажаў пакуль невялікі. Але ёсць рэчы, якія выклікаюць у мяне вялікую надзею і падсілкоўваюць аптымізмам. Амаль 40% пакупнікоў, якія звярнуліся ў ETHNO.SHOP.BY ўпершыню, неўзабаве здзейснілі паўторныя пакупкі. Ёсць у нас і невялікая валютная выручка, заробленая выключна на таварах беларускай вытворчасці. Што для беларускай інтэрнэт-крамы, пагадзіцеся, не тыпова. Яшчэ раз вялікі дзякуй усім нашым пакупнікам! У асаблівасці хацелася б выказаць падзяку Алесі Трашко з Дубаі (Аб'яднаныя арабскія эміраты), Наталлі Сілуянавай з Оршы, Мікалаю Скораму з ЗША, Сяргею Шубіну з Мінска. Вельмі сімвалічна, што першым нашым пакупніком стаў гадавалы Глеб Аксенін. Невялікая фотасесія з маленькім беларусам ёсць на нашай старонцы ў FB.

Дзякуючы мэтанакіраванай працы па пошуку вытворцаў з нізкім сабекоштам прадукцыі ўдалося папоўніць асартымент якаснай прадукцыяй па больш даступнай цане. Сярэдні чэк пакупкі ў жніўні (першы месяц нашай працы) склаў каля 110 $. Сярэдні чэк верасня (без уліку дарагіх пано Слуцкага поясу) склаў каля 70 $. Аднак далейшага зніжэння цэн чакаць не варта. Растлумачу чаму.

Многія нашы калегі пайшлі па шляху гандлю таннымі сучаснымі вырабамі з беларускай сімволікай. Гэта кашулі са сціплай вышыўкай і майкі з прынтамі. У гэтых вырабаў ёсць свой пакупнік. Але гэта не наш пакупнік. Перакананы, што сапраўдная беларуская кашуля-вышыванка павінна быць якаснай і дарагой. Бо вышыванка для беларуса - гэта не даніна модзе. Прыгожая кашуля, выкананая з натуральнага лёну ў народных традыцыях - прыкмета чалавека, які адбыўся менавіта на гэтай зямлі, сапраўднага гаспадара, які пабудаваў тут дом, які заклаў сад, выгадаваў дзяцей, які памятае пра свае карані. І многія рэчы нам даводзіцца шыць на заказ. Лён - адзін з сімвалаў Беларускай зямлі. Вышытая льняная кашуля - адзенне для асаблівых выпадкаў: вяселле дзяцей, унукаў (дай бог вам здароўя), хрэсьбіны, Дзяды, Купалле, наваселле, дзень вашага роднага горада, пасёлка. Дажынкі, нарэшце. Ды ці мала годных падстаў для добрай традыцыі. Сапраўдная вышыванка - абярэг вашага дома, рэч, якую не сорамна перадаць сваім нашчадкам. А для маладых - годны падарунак у знак павагі сваім бацькам. Дарэчы, некаторыя нашы пакупнікі так і зрабілі. Гэта варта павагі і для такіх пакупнікоў мы заўсёды гатовыя зрабіць зніжку.

Далёка не кожны можа дазволіць сабе набыць сучасную рэпліку Слуцкага пояса. Але для стварэння ўтульнасці, ды і проста для душы досыць ручніка або прыгожага абруса для вялікага сямейнага стала.

Дарагія землякі, беражыце сябе і нашы традыцыі!
Ўдачы вам у вашых справах!
 
Каталог

Минск, Веры Хоружей, 6 б,
ТЦ "ЗЕРКАЛО", 2 эт. 55 В


режим работы: 11 00 - 19 30
Выходной понедельник

Вниманию покупателей !
21.05 магазин работает до 18 30


Индивидуальные заказы



Крама дае зніжку 5% на ўсе тавары студэнтам курсаў "Мова нанова"




В нашем магазине можно приобрести и заказать товары из каталога





Образец чека

НАВЕРХ